Міністэрства інфармацыі патлумачыла, чаму быў заблакаваны сайт «Камсамольскай праўды»
Міністэрства інфармацыі патлумачыла, чаму быў заблакаваны сайт «Камсамольскай праўды».
Паводле ведамства, там выявілі публікацыю, у якой «содержатся сведения, способствующие формированию источников угроз национальной безопасности, заключающихся в искусственном нагнетании напряженности и противостояния в обществе, между обществом и государством». Гаворка ідзе пра матэрыял, дзе былая аднакласніца Андрэя Зельцара давала яму станоўчую характарыстыку.
Тым часам Рэдакцыя «Камсамольскай праўды ў Беларусі» заявіла пра тое, што не атрымлівала афіцыйнага ўведамлення пра блакаванне свайго сайта kp.by. Таксама там заявілі, што дзейнічаюць «у рэчышчы збалансаванай інфармацыйнай палітыкі».
«Журналісты КП заўсёды працавалі для таго, каб даносіць максімальна поўную інфармацыю да сваіх чытачоў, імкнучыся быць пры гэтым першымі сярод калегаў. Такія рэаліі журналісцкай працы. Нам шкада, што гэты прынцып працы прывёў да з’яўлення тэксту, які выклікаў негатыўную ацэнку», – адзначаюць у рэдакцыі КП.
Паводле „Белсат” і „БелТА”