Міністэрства культуры адзначыць стагоддзе БНР



Да 100-гадовага юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі Міністэрства культуры рыхтуе музейныя выставы і кінапаказы. Пра гэта гаворыцца ў адказе ведамства, які атрымаў на свой зварот жыхар Менска Максім Ляшко. Паведамляецца, што ў сталіцы запланаваныя пяць выстаў, прысвечаных гісторыі БНР. Яны пройдуць у Нацыянальным гістарычным музеі, музеі Янкі Купалы, і Музеі гісторыі беларускай літаратуры. У філіяле Музея гісторыі беларускага кіно пакажуць тры фільмы пра БНР і яе дзеячаў: “БНР. Час абвяшчэння”, “Аркадзь Смоліч” і “На Чорных лядах”.

Адказ Міністэрства культуры пра спіс мерапрыемстваў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.#БНР100

Posted by Maksim Liaško on Dienstag, 14. November 2017