Міністр абароны падараваў старшыні райвыканкама ПКШ
У чацвер, 1 снежня, падчас адкрыцця ў Слоніме новага будынка суда, было шмат гасцей з Менска. Яны з радасцю і натхненнем дарылі падарункі тым, хто будаваў суд і своечасова здаў яго ў эксплуатацыю.
Найбольш “пашанцавала” старшыні Слонімскага райвыканкама Алегу Таргонскаму. Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў падараваў яму пісталет-кулямёт Шпагіна.
Беларускае Радыё Рацыя
