Міністр аховы здароўя: 40% бацькоў просяць не працягваць канікулы ў школах
40% бацькоў, паводле апытанняў, просяць не працягваць канікулы ў школах. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік, выступаючы 9 красавіка перад дэпутатамі ў Палаце прадстаўнікоў.
Рашэнне аб працягу вясновых канікул для школьнікаў на тыдзень, па 11 красавіка ўключна, было прынятае ў мінулую суботу.
У пачатку гэтага тыдня праваабаронцы ініцыявалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам у міністэрствы аховы здароўя і адукацыі аб увядзенні ў агульнаадукацыйных школах Беларусі каранціну.