Міністра фінансаў Гессэна знайшлі мёртвым
Міністр фінансаў федэральнай зямлі Гессэн Томас Шэфер (Thomas Schäfer) знойдзены мёртвым. У суботу, 28 сакавіка, супрацоўнікі службы ратавання знайшлі яго цела на чыгуначных рэйках ля гораду Хоххайм-на-Майне.
Следчыя мяркуюць, што Шэфер здзейсніў самазабойства. Нямецкаму палітыку было 54 гады.
Шэфер займаў пасаду міністра фінансаў ў Гессэне з 2010 году. Яго лічылі імаверным пераемнікам цяперашняга прэм’ера гэтай федэральнай зямлі Фолькера Буф’е.
Беларускае Радыё Рацыя
