Мінлясгас: Больш за 20 парушальнікаў выявілі камеры фіксацыі за тыдзень



Толькі за мінулы тыдзень з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі было выяўлена 22 парушальнікі. Большасць выпадкаў – 14 было зафіксавана на Гарадзеншчыне, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Усяго з пачатку года з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі супрацоўнікам дзяржаўнай лясной аховы ўдалося прыцягнуць да адказнасці ўжо больш за 450 парушальнікаў ляснога заканадаўства.

Статыстыка паказвае, што часцей за ўсё беларусы парушаюць тры артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: арт 15.30 “Забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці”; арт. 15.29 “Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках”; арт. 15.28 “Незаконны збор і (або) знішчэнне ляснога подсцілу, жывога надглебавае покрыва, зняцце (знішчэнне) ўрадлівага пласта глебы”.

Службовыя асобы дзяржаўнай лясной аховы працягваюць сачыць за захаваннем ляснога заканадаўства.

zviazda.by