Мінпрыроды заклікае далучыцца да акцыі “Гадзіна Зямлі-2020”



У Беларусі акцыя пройдзе ў 12-ы раз. Напрыклад, у 2018-2019 гадах у Менску адключалася святло ў такіх будынках, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ЦУМ, ГЦ «Сталіца», гасцініца «Беларусь» і іншых.

Далучыцца да акцыі могуць прыватныя асобы, прадпрыемствы, установы адукацыі, дзяржаўныя і камерцыйныя арганізацыі – выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы (акрамя ліфтоў) на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змянення клімату, энергетычнага аб’яднання чалавецтва.

Адключэнне святла носіць сімвалічны характар ​​і не скіравана на эканомію электрычнасці.

zviazda.by