Мінула 156 гадоў з дня смерці Кастуся Каліноўскага



Сёння, 22 сакавіка, мінае 156 гадоў з дня смерці Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень, 22 сакавіка 1864 года, на плошчы Лукішкі ў Вільні Каліноўскі быў павешаны. Лідару паўстання 1863-1864 гадоў было ўсяго 26 гадоў.

Кажуць грамадскія актывісты з Беласточчыны:

Каліноўскі – гэта адзін з найяскравейшых сімвалаў Беларусі. Гэта нацыянальны герой і арыенцір для нацыянальна-арыентаванай моладзі. І мы мусім шанаваць яго памяць, каб гэта перадаць пакаленням. І тыя каштоўнасці, якія Кастусь прынёс у Беларусь, яны жывуць і да гэтага часу.

– Усе разам змагаліся супраць навалы, супраць Масквы, якая дагэтуль не дае нам жыць. А тады яна пляжыла ўсе нашыя правы. Шмат нашых продкаў палегла на палях бітваў, таму вечная слава нашым ваярам. Жыве Беларусь! Слава Кастусю Каліноўскаму!

Кастусь Каліноўскі нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны, што на Падляшшы. Тут у 2015 годзе быў усталяваны помнік у гонар змагара за незалежнасць беларускага, польскага і літоўскага народаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя