Мінулая ноч стала самай халоднай гэтай зімой



Ноч на 27 лютага стала самай халоднай гэтай зімой: тэмпература паветра ўпершыню апусцілася ніжэй за 30 градусаў.

У Клічаве (Магілёўская вобласць) паветра астыла да мінус 30,4. Да гэтага рэкордным паказчыкам было 28,9 градуса марозу (23 лютага ў Докшыцах, Віцебская вобласць). Пры гэтым да паўтарэння рэкорду ночы за ўвесь перыяд метэаназіранняў не хапіла 0,3 градуса (мінус 30,7 у 1963 годзе ў Шаркаўшчыне, Віцебская вобласць).

Абнавіліся мінімумы гэтай зімы ў Магілёве (мінус 23,2), Гомелі (23,8) і Берасці (17,4). Рэкорд у Віцебску — 25,6 градуса ніжэй за нуль (23 лютага), Гародня — 17 (26 лютага), Менску — 19,8 (26 лютага).

У гэтым сезоне зіма прыйшла са спазненнем: ніжэй за 10 градусаў марозу тэмпература ўпершыню ўпала ў ноч на 13 студзеня, ніжэй за 20 градусаў — 24 студзеня.

У найбліжэйшыя суткі чакаецца некаторае павышэнне начных тэмператур, таму ноч на 27 лютага, хутчэй за ўсё, застанецца самай халоднай у гэтым зімовым сезоне (паводле календара).

(Пры падрыхтоўцы матэрыялу прааналізаваныя аператыўныя карты мінімальных тэмператур і архіў Белгідрамета на рэсурсе meteoinfo.by.)

belapan.com