Мінюст хоча ліквідаваць і грамадскае аб’яднанне «Экадом»



Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Экадом».

 У прэс-службе ведамства паведамілі, што ў рамках правядзення кантрольных мерапрыемстваў у дзейнасці «Экадома» былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях і вынесена пісьмовае папярэджанне. «Экадому» прапаноўвалася ліквідаваць парушэнні да 20 ліпеня і інфармаваць рэгіструючы орган пра гэта.

«Экадом» адна з найстарэйшых некамерцыйных экалагічных арганізацый у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя