Мінюст правярае грамадскую арганізацыю „Цэнтр „Трэці сектар”
Міністэрства юстыцыі правярае грамадскую арганізацыю „Цэнтр „Трэці сектар”, паведамляе БАЖ.
„Запатрабаваныя тысячы дакументаў. Мы атрымалі таксама пісьмовае папярэджанне, — кажа заснавальнік арганізацыі Вітаўт Руднік. — Інтарэс праяўляе таксама ДФР. Вельмі верагодна, што рыхтуецца ліквідацыя”.
“Цэнтр „Трэці сектар” быў заснаваны ў 1997 годзе. Арганізацыя ставіла перад сабой мэты развіцця грамадзянскай супольнасці, адукацыі журналістаў і грамадскіх актывістаў.
