Мінздароўя Беларусі апублікавала статыстыку распаўсюду COVID-19



Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 14 траўня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19.

Паводле міністэрства, на 14 траўня ў Беларусі:

– агулам 26 772 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць ачунялыя і памерлыя);

– 151 памерлы, з якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворванняў» і каронавіруснай інфекцыяй (шматлікія родзічы памерлых гавораць, гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);

– 8168 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасля COVID-19;

– Гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 947 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 смерцяў, выпісалі 457 чалавек;

– ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 308 156 тэстаў (плюс 11 776 за дзень);

– колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вентыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбулаторнае лячэнне», не паведамляецца.