Мінздароўя Беларусі змяніла пастанову аб нашэнні масак



Пасля крытыкі Лукашэнкі Мінздароўя адмяніла абавязковы масачны рэжым.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Міністэрства аховы здароўя №111 ад 20 кастрычніка. З санітарных норм і правілаў, якія тычыліся супрацьдзеянню ковіду, выключаны пункт, што ўступіў у сілу з 9 кастрычніка. Ён абавязваў фізічных асоб пры наведванні аб’ектаў, арганізацый насіць маску і выконваць сацыяльную дыстанцыю. Тое ж тычылася пасажыраў грамадскага транспарту. Як вядома, у мінулы аўторак на нарадзе Лукашэнка раскрытыкаваў міністраў аховы здароўя і ўнутраных спраў за прымушэнне і кантроль за абавязковым нашэннем масак.