Мінздароўя: больш за 400 тысяч беларусаў запісаліся на прышчэпку ад COVID-19



Больш за 400 тысяч жыхароў Беларусі запісаліся на прышчэпку ад каронавіруса па стане на пачатак траўня. Такую колькасць заявак прынялі арганізацыі аховы здароўя, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Першы кампанент вакцыны ўжо атрымалі больш за 296 тысяч чалавек, больш за 137 тысяч чалавек паспелі прайсці поўны курс вакцынацыі REFORM.by.

Міністэрства аховы здароўя запускае інфармацыйную кампанію ў падтрымку вакцынацыі. Падрыхтаваны сацыяльная рэклама для ТБ. Асноўны пасыл ўсёй кампаніі — абараняючы сябе, вы робіце асабісты ўклад, каб спыніць пандэмію каронавірусу.

Нагадаем, апытанні, праведзеныя ў канцы сакавіка перад самым пачаткам вытворчасці вакцыны «Cпутник V» паказалі, што беларусы ў цэлым вітаюць вакцынацыю ад COVID-19, падтрымліваюць яе, але значная доля не спяшаецца прымаць рашэнне аб прышчэпцы.