Мінздароўя: У Беларусі зафіксавалі 1066 выпадкаў каронавіруса
У аўторак быў 861 выпадак, такім чынам прырост за дзень больш за 200 чалавек.
Па стане на 8 красавіка ў Беларусі зарэгістравалі 1066 выпадкаў каронавіруса, паведамляе Мінздароўя. Штодзень іх колькасць стабільна вырастае на 25%.
Шпіталізаваныя 976 чалавек (33 з іх на штучнай вентыляцыі лёгкіх), 77 выпісаныя, 13 памерлі.
Менск: 601 (+104 за дзень) шпіталізаваныя, 65 (+20) выпісаныя, 5 памерлі; Менская вобласць: 104 (+13) шпіталізаваныя, 1 выпісаны, 3 памерлі; Віцебская вобласць: 200 (+57) шпіталізаваныя, 30 (+3) выпісаныя, 5 памерлі; Магілёўская вобласць: 25 (+7) шпіталізаваныя; Гомельская вобласць: 32 шпіталізаваныя, 1 выпісаны; Берасцейскай вобласць: 3 шпіталізаваныя; Гарадзенскай вобласць: 11 (+1) шпіталізаваныя.
Праведзена 46 тысячы тэстаў.