Мінздароўя забараніла аптэкам прадаваць па начах спіртавыя настойкі



У аптэках у Беларусі з 21.00 да 8.00 больш не будуць прадаваць спіртазмяшчальныя лекі. Размова ў тым ліку ідзе пра кроплі карвалол, заспакойлівыя кроплі, настойкі сардэчніка і календулы. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства аховы здароўя ад 23 лютага 2021 г. № 14, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 23 лютага 2021 г. № 14 уносіць змяненні ў пастанову ведамства ад 27 снежня 2006 года № 120. Цяпер у аптэках, у тым ліку ў бальніцах, не ажыццяўляецца продаж спіртазмяшчальных лекавых прэпаратаў у перыяд з 21.00 да 8.00. У пералік трапіў 21 прэпарат. 

tut.by