Мінздароўя заклікае беларусаў не назапашваць лекі без сэнсу
У Міністэрстве аховы здароўя запэўніваюць беларусаў, што ў краіне медычных прэпаратаў маецца на 3-6 месяцаў, замежныя пастаўкі не прыпыняюцца і айчынная фармацэўтыка працуе ў штатным рэжыме. Перадусім попыт вырас на жыццёва неабходныя і найважнейшыя прэпараты.
Гэта тая катэгорыя лекаў, кошты на якую цалкам кантралююцца толькі дзяржавай, – патлумачыў правізар адной з пінскіх прыватных аптэк Святлана Даніловіч:
– Трэба разумець, што ўсе лекавыя прэпараты дзеляцца на спіс ЖНВЛП, гэта лекавыя прэпараты, якія прымаюцца пры хранічных захворваннях і кошты рэгулююцца дзяржавай і лекавыя прэпараты агульнага спісу. І у спісе ЖНВЛП ні адна аптэка не мае права перавышаць кошты, усталяваныя дзяржавай.
Спыніліся пастаўкі лекаў з Украіны. У Мінздароўі неўзабаве абяцаюць іх замяніць замежнымі ці айчыннымі аналагамі.
Беларускае Радыё Рацыя