Мінздраў пастанавіў палегчыць школьныя партфелі



Па пастанове Міністэрства аховы здароўя №63 ад 29 ліпеня, вага школьных партфеляў навучэнцаў з 3-га па 12-ы класы павіннна быць зніжана.

Згодна з дакументам, маса штодзённага камплекты падручнікаў з пісьмовымі прыладамі (без вагі ранца ці заплечніка) павінна быць зніжана для навучэнцаў III-IV класаў – да 2 кг, V-VI класаў – да 2,5 кг, VII-VIII класаў – да 3 кг , IX-XI класаў – да 3,5 кг. Пры гэтым маса пустога заплечніка для навучэнцаў малодшых класаў павінна складаць не больш за 700 грамаў, для сярэдніх і старэйшых класаў – да 1 кг. Неабходнасць прыняцця змяненняў у Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» выклікана тым, што школьнікі, акрамя падручнікаў, бяруць з сабой у школу іншую літаратуру, цацкі, розныя гаджэты, а таксама ежу для перакусу паміж урокамі. Вось і атрымліваецца, што школьную сумку не ўзняць.

«Калі ў гэтым годзе быў праведзены кантроль масы што прыносяць у школу грузу, апынулася, што маса партфеляў у шэрагу выпадкаў не адказвала патрабаванням – часта з-за наяўнасці дадатковых прадметаў, не звязаных з навучальным працэсам», – распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Вагу школьнага партфеля павінны кантраляваць як бацькі, так і настаўнікі.

Акрамя таго, у школах прапануецца вылучыць дадатковыя месцы, каб дзеці маглі пакідаць там такія прадметы, як набор фарбаў, альбом, школьную форму, паведамляе БелТА.

Прапануецца таксама выкарыстанне ва ўстановах спецыяльнай адукацыі фасаванай ў ёмістасці негазаванай пітной вады прамысловай вытворчасці, або вады з цэнтралізаванай вадаправоднай сістэмы пасля яе давычышчэння праз лакальныя фільтры прамысловай вытворчасці, або кіпячонай вады. Пры гэтым кіпячоная вада павінна захоўвацца ў закрытых ёмістасцях з водаразборным кранам або ў графінах на працягу не больш за чатыры гадзіны.

У буфеце абмяжоўваецца рэалізацыя высокакаларыйных мучных страў (піцы, смажанак, сасісак у цесце) да двух разоў на тыдзень, патрабуецца забяспечыць магчымасць падагрэву кулінарных вырабаў. У асартымент буфетаў уведзены гематаген, але не часцей за два разы на тыдзень.