Экскурсія па „Містычным Менску”
„Містычны Менск” – так называецца экскурсія, маршрутам якой ахвотныя выправіліся адным з калядных вечароў па сталіцы разам з экскурсаводам Уладзіславам Хількевічам:
– Маршрут называецца „Містычны Менск”. Ёсць некалькі сталіц, якія могуць пахвастацца экскурсіямі па сваіх містычных мясцінах: „Містычная Прага”, „Містычная Рыга”, „Містычная Вільня”, „Містычная Варшава”. Менск таксама мае цікавыя месцы, у якіх жывуць прывіды, дзе здараліся надзвычайныя здарэнні. Мне падалося, што мы можам зрабіць маршрут для людзей, якія жывуць у гэтым горадзе ці прыехалі ў якасці турыстаў.
Па цемры, пад студзеньскай залевай экскурсія прайшла па самых містычных мясцінах сталіцы, дзе мела шанец пабачыць, але так не здолелі заўважыцьі менскіх прывідаў.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск