Мітрапаліт Павел не атрымаў дазволу на знос дамоў у цэнтры Менска



Мітрапаліт Павел не атрымаў дазволу на знос дамоў у цэнтры Менска, па адрасе Вызвалення 6 і 6А. Яны засталіся гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якая знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Гэта вынікае з нядаўняй пастановы Савета міністраў.

Раней мітрапаліт Павел звяртаўся да віцэ-прэм’ера Наталлі Качанавай з прапановай знесці дамы на Вызвалення. Маўляў, „яны ня маюць ніякага гісторыка-культурнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці„.

У планах беларускага экзарха было пабудаваць на месцы гэтых будынкаў царкву, а таксама адміністрацыйныя будынкі экзархату. Праўда, пасля выказвання мітрапаліта Паўла заварушыліся беларускія чыноўнікі, якія пачалі разглядаць магчымасць рэстаўрацыі будынкаў.

Еўрарадыё