Мітрапаліт Павел: Візіт папы рымскага ў Беларусь – прэрагатыва патрыярха Кірыла
Вырашэнне пытання аб візіце папы рымскага ў Беларусь — гэта прэрагатыва патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, заявіў на перадвелікоднай сустрэчы з журналістамі 10 красавіка ў сталіцы мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел.
„Што да візіту папы, і візіту любога кіраўніка царквы, вырашаць гэтае пытанне — прэрагатыва патрыярха, — сказаў ён. — Якое будзе прынятае рашэнне патрыярхам, мы як паслушнікі будзем рыхтавацца прымаць, выконваць. Мы [Беларускі экзархат] не запрашаем ні кіраўнікоў дзяржаў, ні кіраўнікоў цэркваў. Гэта не наш узровень. Таму мы будзем выконваць тое, што тычыцца нашага ўзроўню”.
belapan.by
