Мітрапаліт Павел заклікаў вернікаў устрымацца ад наведвання храмаў
Устрымацца ад наведвання храмаў у сувязі з пандэміяй каронавіруснай інфекцыі COVID-19 заклікаў усіх праваслаўных вернікаў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
„Устрымайцеся, пабудзьце дома. Паверце, ад гэтага будзе лепш і вам, і вашым блізкім”, — сказаў праваслаўны іерарх на прэс-канферэнцыі 14 красавіка.
Раней сінод Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы заклікаў не наведваць храмы ў перыяд пандэміі толькі вернікаў з сімптомамі сезонных вірусных інфекцый у сябе або сваіх блізкіх.
