Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: Мы жывём надзеяй вяртання людзей да Бога



Напярэдадні адбылася традыцыйная перадсвяточная сустрэча арцыбіскупа мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі.

Падсумоўваючы вынікі 2014 года, арцыбіскуп адзначыў: „Год, які завяршаецца, у пастырскай праграме каталіцкага касцёла ў Беларусі быў Годам малітвы. Гэта быў першы год падрыхтоўкі да стагоддзя Фацімскіх аб’яўленняў. Сёння мы жывём гэтымі надзеямі на вяртанне людзей да Бога, сказаў мітрапаліт.

– Мы павінны думаць не толькі пра наш матэрыяльны дабрабыт. Трэба каб Бог быў у нашых  сэрцах і ў нашых душах. Таму свята Божага нараджэння не павінна замяніцца толькі святам падарункаў і адпачынку. Яно павінна стаць святам нараджэння Сына божага ягонай ласкай у нашых сэрцах і ў нашых душах. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота interfax.by