Мітрапаліта Веніяміна чакаюць на „Лініі Сталіна”



Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веніяміна чакаюць у гісторыка-культурным комплексе „Лінія Сталіна”, паведамляе stalin-line.by.

Кіраўнік БПЦ збіраецца там асвяціць праваслаўную капліцу, пабудаваную ў гонар рускага князя Аляксандра Неўскага, прызнанага РПЦ святым. Мерапрыемства запланаванае на 19 верасня.

У жніўні мітрапаліт Веніямін наведаў у Менску храм у ваенным гарадку побач з брыгадай спецназу МУС, якая ўдзельнічала ў падаўленні мірных пратэстаў у Беларусі. У інтэрнэце з’явіліся здымкі, на якіх кіраўнік БПЦ стаіць побач з камандуючым унутранымі войскамі Мікалаем Карпянковым і былым спецназаўцам Дзмітрыем Паўлічэнкам, якога на Захадзе ўнеслі ў „чорныя спісы” з-за падазрэнняў у датычнасці да знікнення апазіцыйных палітыкаў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя