Мітрапаліту Кандрусевічу будзе зроблена аперацыя на пазваночніку
Старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу будзе зроблена планавая аперацыя на пазваночніку. З 10 сакавіка ён знаходзіцца ў бальніцы, паведамляе catholic.by.
Падчас адсутнасці Кандрусевіча абавязкі, „якія дазваляе кананічнае права”, будзе выконваць генеральны вікарый — біскуп Юрый Касабуцкі.
Рэдакцыя каталіцкага партала заклікала маліцца за паспяховасць аперацыі і больш хуткае выздараўленне 73-гадовага арцыбіскупа.
belapan.by
