Мітынг прадпрымальнікаў – жанчыны на плошчы



Несанкцыянаваная акцыя прадпрымальнікаў у Менску сабрала шмат маніфестантак. Нават прагучала думка, што ў часы дыктатуры першымі наважваюцца на пратэст менавіта жанчыны.

DSCN5759

Адзіны бел-чырвона-белы сцяг над Кастрычніцкім пляцам, як заўжды, трымала на флагштоку Ніна Багінская:

– Я лічу, што ў нас эканоміку загубілі, бо ў нас дыктатарскае кіраванне. Эканоміку мусяць ствараць людзі, павінна быць прыватная ўласнасць. Улады мусяць даць людзям магчымасць працаваць. А ў іх забіраюць працу, штрафуюць, бо пустая казна.

На акцыі згадалі і тых прадпрымальніц, якія выступалі тут тыдзень таму, – Соф’ю Мецяшову і Ірыну Яскевіч.

2DSCN5760

Актывістка “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Вольга Кавалькова прыйшла на плошчу, каб сабраць подпісы за адмену ўказа №222, з-за якога не могуць працаваць ІП:

– Людзей, канешне, сёння няшмат з-за дрэннага надвор’я. Але я спадзяюся, што акцыі будуць працягвацца, і штосьці ў гэтым кірунку мы зможам разам зрабіць.

Агульная колькасць удзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску не перавысіла трох соцень. Наступны мітынг прадпрымальнікаў пройдзе ў бліжэйшую нядзелю, 28 лютага. Пачатак а 15-ай гадзіне.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск