Мітынг у Парыжы замянілі пустыя пары абутку
Парыжане прынеслі на плошчу Рэспублікі некалькі тысяч пар абутку – такім чынам жыхары горада вырашылі прыцягнуць увагу да праблемы глабальнага пацяплення.
29 лістапада ў Парыжы праходзіць буйная міжнародная канферэнцыя, прысвечаная праблемам зменаў клімату. У гэты ж дзень у горадзе павінен быў адбыцца мітынг на 400 тысяч чалавек. Аднак правядзенне масавых мерапрыемстваў у Парыжы немагчыма з-за рэжыму надзвычайнага становішча, уведзенага пасля тэрактаў 13 лістапада, паведамляе BBC.
Сёння, плошча Рэспублікі.
З-за рэжыму надзвычайнай сітуацыі правесці мітынг не атрымалася, але парыжане як звычайна знайшлі выхад.
