Міжканфесійная малітва на Курапацкай Галгофе
У Курапатах пад Менскам супольнай малітвай адзначылі Еўрапейскі Дзень памяці ахвяраў нацысцкага і сталінскага рэжымаў.
Распавядае каардынатарка ініцыятывы «За ўратаванне мемарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька:
– Дзень 23 жніўня – гэта незвычайны дзень. Гэта дзень, калі паядналіся два таталітарныя рэжымы. Гэта дзень, калі быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа. Гэта страшны дзень. Гэта дзень. калі бяда прыйшла на нашую зямлю ў выглядзе не толькі сталінскага рэжыму, але і фашыстоўскага. Методыка забойства была розная – у Сталіна, у фашыстаў, але ж вынік быў адзін. Былі забітыя людзі. Мільёны людзей па ўсім зямным шары былі знішчаныя.
Міжканфесійная малітва на Курапацкай Галгофе – месцы масавага знішчэння ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, праходзіць кожную суботу а сёмай у вечары. Памінальныя малітвы кожнай хрысціянскай канфесіі паасобку адбываюцца штодня ў той самы час.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара