Міжнародная арганізацыя працы патрабуе вызваліць беларускіх прафсаюзных лідараў



Міжнародная арганізацыя працы запатрабавала вызваліць беларускіх прафсаюзных лідараў. Генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр выказаў глыбокую заклапочанасць атакай сілавікоў супраць незалежных прафсаюзаў.

Гай Райдэр

“Нават кароткачасовае затрыманне прафсаюзных лідараў за ажыццяўленне імі законнага права на свабоду аб’яднання ёсць грубым парушэннем прынцыпаў свабоды аб’яднання”, — гаворыцца ў заяве.

Гай Райдэр патрабуе ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць прафсаюзных лідараў і ўсіх астатніх затрыманых, а таксама прыняць усе неабходныя меры, каб забяспечыць ім магчымасць працягваць прафсаюзную дзейнасць у абстаноўцы, свабоднай ад гвалту і пераследу.

Беларускае Радыё Рацыя