Міжнародная супольнасць медыкаў назвала новыя сімптомы COVID-19



Міжнародная супольнасць медыкаў назвала новыя сімптомы COVID-19 – гэта моцны насмарк, боль у горле і глухата. Прыкметы захворвання зменьваюцца па меры таго, як муціруе вірус, а ў гэтым ён актыўны.

Самым галоўным паказчыкам наяўнасці каронавірусу з’яўляецца пнеўманія, – адзначае лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:

– У асноўным амаль усе пнеўманіі мы зараз ацэньваем як каронавірусныя. Нават часам яны не пацвяржаюцца тэстамі, але клінічна на рэнтгене мы бачым, што гэта каронавірусная пнеўманія. Што тычыцца каронавірусу, ён вельмі хутка муціруе, вельмі хутка мяняецца, прыстасоўваецца. Ён малады, актыўны, агрэсіўны.

Суразмоўца дадае, што калі раней пнеўманія развівалася ў хворых на сёмы дзень, то зараз гэта можа здарыцца на трэці дзень.

Беларускае Радыё Рацыя