Міжнародны дзень абароны дзяцей у Мікашэвічах
Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў і Віталь Каліноўскі правялі акцыю на вуліцах Мікашэвічаў.
Яны ўспаміналі гісторыю ўзнікнення гэтага свята, дарылі дзецям балонікі з лагатыпам “Гавары праўду”.
Кажа Віталь Каліноўскі:
– Мы дарылі дзеткам і іх мамам балонікі, віншавалі са святам. Гэтае віншаванне стала ўжо традыцыйным. Такую акцыю мы праводзілі і ў мінулым годзе.
Міжнародны дзень абароны дзяцей быў заснаваны ў лістападзе 1949 года ў сталіцы Францыі горадзе Парыжы рашэннем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаўся ў 1950 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя, Мікашэвічы
