Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам



Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам адзначаюць сёння на Берасцейшчыне. Колькасць зарэгістраваных ВІЧ-інфекаваных тут дасягае адметкі ў тысяча пяцьсот чалавек. Сярод самых распаўсюджаных спосабаў – пры ўжыванні наркотыкаў і пры палавым кантакце, – адзначыла лекар-інтэрн берасцейскага занальнага Цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Алена Лукашук:

– У Берасці кроў на аналіз на ВІЧ-інфекцыю можна здаць у любой паліклініцы. Ананімна, бясплатна. Вынік будзе гатовы на працягу двух дзён. А таксама на станцыі пералівання крыві.

Сярод прыкметаў захвовання – пагаршэнне стану здароўя цягам доўгага часу, высокая тэмпература, якая не праходзіць, зніжэнне імунітэту, галаўны боль. Са словаў лекара, пры сукупнасці прыкметаў варта абавязкова прайсці абследванне на ВІЧ-інфекцыю.

Беларускае Радыё Рацыя