Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту над жанчынамі
25 лістапада з’яўляецца Міжнародным днём змагання супраць гвалту над жанчынамі.
Гвалт бывае розным: фізічным, эканамічным, псіхалагічным.
Жыццё беларускай жанчыны вельмі нялёгкае. Гвалт над жанчынамі бывае як з боку дзяржавы, так і з боку сям’і, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:
– Да гвалту стаўлюся адмоўна таму, што любы гвалт – гэта злачынства, а да жанчыны тым больш, жанчына-маці. Жанчын трэба кахаць, і не на словах, а на самой справе.
Гэты дзень устаноўлены ў гонар гераінь рэвалюцыйнага руху Дамініканскай Рэспублікі сёстраў: Патрыі, Мінервы і Марыі -Тэрэзы Мірабаль, забітых паводле загаду дыктатара.
Беларускае Радыё Рацыя