Міжнародны дзень Маці-Зямлі
22 красавіка адзначаецца ва ўсім свеце дзень Маці-Зямлі. Гэты дзень усталяваны з мэтай штогод нагадваць чалавецтву пра страшэнныя экалагічныя катастрофы і заклікаць кожнага чалавека задумацца пра тое, чым ён можа дапамагчы ў вырашэнні экалагічных праблем.
Жыхары Бярозы на пытанне, чым ты можаш дапамагчы ў вырашэнні экалагічных праблем, амаль адзінагалосна адказалі, што вырашэнне экалагічных праблем залежыць ад кожнага з нас:
– У Бярозе шмат прадпрыемстваў, якія забруджваюць наваколле. Неабходна рабіць маніторынг: сачыць, хто выкідае, куды і колькі, сачыць, каб усё гэта так проста не заставалася.
– Самае страшнае – гэта „Франдэса”, што вырабляе пестыцыды. Людзі супраціўляліся, сабралі вялікую колькасць подпісаў і ўручылі асабіста прэзідэнту.
– Трэба саджаць дрэвы, кветкі.
– Смецце сарціраваць.
– Берагчы ваду і энергію.
Дзень Маці-Зямлі як дзень, прысвечаны міжнародным пытанням экалогіі, адзначаецца з сярэдзіны ХХ стагоддзя, аднак статус міжнароднага набыў толькі ў 2009 годзе і адзначаецца штогод з 2010 года.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза