Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў
8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, карэспандэнтаў і рэпарцёраў.
Гэты дзень адзначаецца з 1958 году па рашэнні чацвёртага кангрэса Міжнароднай арганізацыі журналістаў – аднаго з самых буйных інтэрнацыянальных журналісцкіх аб’яднанняў у свеце.
Рэдактар газеты ’’Брэсцкі кур’ер’’ Мікалай Аляксандраў перакананы, што журналісцкая праца – адная з самых адказных:
– Гэты дзень – прафесійная падзея для нас. Салідарнасць важная ва ўсіх прафесіях, але для журналістаў – гэта асабліва важна. Журналістыка ў цяперашні неспакойны час справа небяспечная, як у сапёра ці щ лекара, якія не маюць права нашкодзіць.
Салідарнасць стварае неабходную карпаратыўную бяспеку, якая павінна існаваць у нашай прафесіі, – дадаў Мікалай Аляксандраў. Са словаў рэдактара, асаблівую важнасць салідарнасць мае ў час буйных падзеяў, кампаній, выбараў, электаральных падрыхтовак ды так далей.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота text-master.ru