Міжнародны дзень ёгі прайшоў у Берасці



На некалькіх пляцоўках можна было знаёміцца з настаўнікамі, тэхнікамі, школамі і накірункамі.

Прайшлі майстар-класы, развіваючыя і азнаямляльныя заняткі Хатха ёгі, Шры Шры ёгі, ДзэнЁгі, ёгі голаса, —распавяла адна з галоўных арганізатараў Ірына Лазоўская:

Міжнародны дзень ёгі праводзіцца чацвёрты раз у свеце і трэці раз — у Берасці. Гэта практыка, якая можа гарманізаваць фізічны і псіхалагічны стан чалавека. Я гэтым займаюся і мне цікава, каб людзі шырэй даведваліся пра гэта. Мы ж дзеля чагосьці жывём, выконваем нейкую місію. І ў гэтай папулярызацыі такога выдатнага напрамку я бачу сваю ролю, сваю місію.

Удзельнікі Міжнароднага дня ёгі мелі магчымасць запісацца на курсы або задаць пытанні, звязаныя з тэхнікай практыкаванняў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: ВКонтакте