МХД за Балонскі працэс



Маладыя хрысціянскія дэмакраты хочуць паскорыць механізмы ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс. З гэтай мэтай ладзіцца інфармацыйная кампанія і адукацыйныя мерапрыемствы.

Лідар моладзевай арганізацыі БХД Марына Хоміч адзначыла, што пытанне не новае, аднак яно патрабуе неадкладнага вырашэння:

– Пытанне, так скажам, не новае для Беларусі, але на жаль дагэтуль балючае. Па той прычыне, што да канца 2014 года павінен разглядацца „Закон аб адукацыі” ў Палаце прадстаўнікоў, то менавіта зараз вельмі важна ўздымаць гэта пытанне, паказаць, каб мы былі там пачутыя. На сёння адзіны рычаг, з дапамогай якога можна ўплываць на ўладу, гэта збор подпісаў.

Збор подпісаў – гэта своеасаблівы ціск на ўладу, перакананая Марына Хоміч. Яна вымушана рэагаваць, калі бачыць вялікую колькасць людзей, якія чымсьці незадаволеныя, падагульніла лідар моладзевай арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя