МНС Беларусі стварае сетку Цэнтраў бяспекі
МНС Беларусі стварае сетку Цэнтраў бяспекі, якіх павінна быць па адным у кожнай вобласці. Першы ўзнік на базе ліцэя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у Гомелі. Цягам году павінен адкрыцца Цэнтр бяспекі ў Лідзе. Пра гэта паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка:
— Асаблівы націск мы робім на ўменне аказаць першую медыцынскую дапамогу. Мы напэўна яшчэ памятаем тыя выпадкі, што былі ў Драздах на возеры, калі п’яны ішоў і нікому няма справы, а назад вяртаешся і ўжо дастаюць з вады, і дапамагчы няма каму. І вінаватыя ўсе і АМАП і ОСВОД, толькі не мы, тыя, што былі побач. Таксама сумны выпадак у аквапарку, калі 10-гадовае дзіця танула, з вады дасталі, а аказаць дапамогу ніхто не можа. Усе гэтыя элементы мы на гэтых цэнтрах прадугледжваем і людзі змогуць аказваць першую дапамогу.
Цэнтры бяспекі МНС таксама зараз абсталёўваюцца ў Берасці, Магілёве і Віцебску. Стварэнне такога цэнтру ў Менску, па словах міністра, пакуль стрымліваецца.
Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя