МНС перакрыла Свіслач: на вадзе разводы ад нафтапрадуктаў



Менскія ратавальнікі абгарадзілі ўчастак ракі ў самым цэнтры горада, каб ліквідаваць пляму. Яны высвятляюць, адкуль яна.

Фота: greenbelarus.info/

Пляма хімічнага «вясёлкавага» колеру з’явілася непадалёк ад месца, дзе выцякае Няміга, і заканчваецца ў месцы, дзе Свіслач перагароджаная жоўтым рукавом. Каля плямы ўвечары 26 студзеня стаялі два вадалазы, а таксама невялікі натоўп цікаўных мінакоў, піша «Зялёны партал». Паху каля ракі пры гэтым не было, птушак на пляме таксама.

8 студзеня побач з гэтым месцам абрынуўся мост. Шэраг урбаністаў і архітэктараў прапанавалі яго не аднаўляць, змяніўшы выгляд Нямігі, аднак улады вырашылі, што мост адновяць за месяц. Пры гэтым новы мост праектуюць і будуюць адначасова.

Беларускае Радыё Рацыя