МНС прадставіла інтэрактыўную карту месцаў вадохрышчанскіх купанняў



Тут будуць дзяжурыць работнікі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах, а таксама міліцыі, МНС, хуткай дапамогі.

На карце адзначаны толькі спецыяльна абсталяваныя месцы, на якіх будуць працаваць ратавальнікі і медыцынскія работнікі. Там спецыялісты дадуць усю неабходную інфармацыю перад пагружэннем у ваду, а ў выпадку надзвычайных сітуацый – аператыўна акажуць дапамогу. Пры націсканні на “кропку” карыстальнік зможа ўбачыць дакладную лакацыю. Інфармацыя для карты прадастаўлена Рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства ратавання на водах”. Паглядзець карту можна на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Для зручнасці гэта рэкамендавана рабіць на камп’ютары ці планшэце.

zviazda.by