Берасцейскае МНС праводзіць мадэрнізацыю ў рэгіёнах рэгіянальных
На Берасцейшчыне абласное ўпраўленне Міністэрства надзвычайных спраў праводзіць паступовую мадэрнізацыю рэгіянальных аддзяленняў і ўдасканальвае тэхнічныя навыкі супрацоўнікаў. Фінансавую дапамогу на пакупку тэхнікі аказваюць прадпрыемствы і дзяржаўныя органы, а метадычная база папаўняецца за кошт супрацы з польскімі партнёрамі з Падляшша.
Цесная ўзаемная праца ў гэтым кірунку пачалася некалькі год таму. Абмен досведам з польскімі калегамі адбываецца падчас сумесных семінараў і вучэнняў, апошнія ладзіліся напачатку летняга сезона.
Кіраўнік берасцейскіх выратавальнікаў Канстанцін Шэршуновіч адзначае, што гэта неабходныя захады, бо заўжды трэба ісці наперад:
– Што тычыцца раённых падраздзяленняў, то там усё ёсць. Канешне, заўсёды хочацца чагосьці лепшага, і гэта натуральна. Сёння трэба сказаць дзякуй усім, хто мае дачыненне да гэтай праблематыкі. Гатоўнасць усіх падраздзяленняў на вельмі высокім узроўні. І цяпер мы не так, як раней, хвалюемся за пажарнага выратавальніка, што ён недастаткова ўкаплектаваны і экіпіраваны.
Апошняе тэхнічае абнаўленне абласнога МНС адбылося ў Пінскім раёне, а з польскімі партнёрамі з ліпеня пачаўся другі этап рэалізацыі сумеснага праекта «Развіццё транспамежнай супрацы для абароны людзей і навакольныя асяроддзі на памежнай тэрыторыі Польшчы і Беларусі».
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота prof-press.by