МНС: У радыяцыйным запаведніку – рыба чыстая, ловім і прадаем



Год таму Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік атрымаў указам прэзідэнта дазвол на здабычу рыбы ў Прыпяці. Рыба – чыстая ад радыяцыі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік начальніка дэпартамента МНС па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Пётр Нікалаенка:

– Вылаўленая рыба сёння адпавядае ўсім дапушчальным узроўням. Ад партыі адбіраюцца пробы, праходзяць радыялагічны кантроль Хойніцкай санэпідэмстанцыі. Пасля таго, як атрымліваецца заключэнне, рыба рэалізуецца. Рэалізуецца яна ў асноўным работнікам запаведніка, нейкую частку купляюць прыватнікі і прадаюць, то бок у крамы на сённяшні дзень не пастаўляем. Аб’ём невялікі ў сувязі з тым, што гэта толькі рака Прыпяць без прытокаў. Нам выдзеленая невялікая квота 22. 6 дзясятых тоны на год.

Акрамя таго, тым жа ўказам прэзідэнта ў запаведніку дазволены паляванне і пчалярства.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя