МНС звальняе работнікаў за грамадзянскую пазіцыю
Пра гэта паведамілі ў тэлеграме крыніцы з МНС.
У МНС таксама праходзяць рэпрэсіі работнікаў, якія адмаўляюцца выконваць загады, што не адносяцца да працы.
Звольнены камандзір аддзялення ПАВЧ-30 Ленінскага РАНС Ульянаў Арцём. Арцём быў звольнены за тое, што адмовіўся сам выязджаць здымаць сцягі і адмовіўся адпраўляць на гэта сваіх падначаленых калегаў.
І гэта не адзінкавы выпадак ціску на звычайных работнікаў, сцявярджаюць крыніцы.
У сувязі з тым, што жыхары беларускі гарадоў часта вывешваюць сцягі высока на будынках, улады сталі прыцягваць работнікаў МНС да зняцця сцягаў. Даволі хутка мнснікі сталі праяўляць супраціў, напрыклад, не здымалі сцягі, а наадварот, распраўлялі іх.
