Моладзь БНФ і ЗБС пачынае кампанію “Свабодны выбар”
Апошні час у сродках масавай інфармацыі з’яўляецца ўсё больш навін пра дзяржаўную моладзевую арганізацыю “БРСМ”, якія носяць адмоўна негатыўны характар. Студэнтаў і студэнтак не толькі прымушаюць уступаць туды супраць іх волі і выплочваць ўнескі, але і неафіцыйна забараняюць выхад з арганізацыі пад пагрозай адлічэння.
Моладзь БНФ і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў распачынае кампанію, якая накіравана на скасаванне манаполіі Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі ў сферы моладзевай палітыкі і правядзення глабальных рэформ у сферы студэнцкага самакіравання.
Можна вызначыць шмат праблем, але на першым этапе незалежныя моладзевыя арганізацыі вылучылі асноўныя:
1) Вялізныя дзяржаўныя датацыі; 2) Адсутнасць празрыстасці ў дзейнасці (цэнтралізаванае кіраванне, адсутнасць; фінансавай справаздачнасці ў адкрытым доступе); 3) Факты прымусовага ўступлення шляхам пагроз; 4) Манапалізацыя універсітэцкіх органаў самакіравання; 5) Манапалізацыя моладзевых парламентаў.
Гэтыя і многія іншыя факты паказваюць, што БРСМ на сённяшні момант не з’яўляецца арганізацыяй, якая прадстаўляе і абараняе інтарэсы моладзі, а з’яўляецца звычайным рупарам дзяржаўнай прапаганды з вялізным адміністрацыйным рэсурсам, які існуе на бюджэтныя грошы (у 2018 годзе расходы на БРСМ склалі 3,4 мільёнаў даляраў).
Незалежныя саюзы лічаць, што цяперашні БРСМ павінен быць пазбаўлены манаполіі ў моладзевай сферы. Апроч гэтага павінна быць праведзена глабальная рэформа моладзевай палітыкі, накіраваная на развіццё моладзевых НДА. Неад’емная частка моладзевай палітыкі – гэта моладзевы парламентарызм і студэнцкае самакіраванне. Зараз большасць гэтых структур штучна створаны і працуюць чыста дэкаратыўна: у моладзевых парламентах няма дыялогу, а цяперашнія органы студэнцкага самакіравання не з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі і не адпавядаюць нормам Балонскага Працэсу.
Моладзь БНФ і ЗБС прапануе правесці глабальную рэформу гэтых органаў.
Канкрэтныя мэты кампаніі:
1. дамогчыся выканання патрабаванняў Балонскага працэсу па нормах студэнцкага самакіравання; 2. дамогчыся правядзення рэформы моладзевых парламентаў, якая прывядзе да стварэння агульнарэспубліканскага парламента, аб стварэнні якога ўжо даўно кажуць чыноўнікі; 3. дамогчыся ўвядзенняі конкурснай сістэмы на размеркаванне дзяржаўнага фінансавання моладзевай палітыкі; 4. запатрабаваць адкрытую справаздачу ад БРСМ за пералічваемыя з дзяржаўнага бюджэта сродкі.
Як прадстаўнікі моладзевай часткі грамадзянскай супольнасці Беларусі, моладзь не можа не звяртаць сваю ўвагу на вышэй пералічаныя факты і лічыць патрэбным сабрацца прадстаўнікам усім недзяржаўных моладзевых арганізацый і абмеркаваць тую сітуацыю, якая склалася ды знайсці шляхі яе вырашэння.
4-га снежня 2018 года будзе зладжаны круглы стол, да ўдзелу ў якім запрашаюцца прадстаўнікі моладзевых арганізацый, ініцыятыў.
Арганізатары : zvarot.by Моладзь БНФ Аналітычны Праект «Цэнтр Моладзевых Даследаванняў» Задзіночанне беларускіх студэнтаў