Моладзь БНФ патрабуе заканадаўча забараніць камунізм у Беларусі



Трыбунал над камуністычнай ідэалогіяй і яе забарона магчымыя нават на падставе сённяшніх законаў. Пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі „Моладзь БНФ”.

Яшчэ ўчора мы запусцілі акцыю #Я_Беларусь, як яна пачала набіраць папулярнасць не толькі сярод беларускай моладзі (што яшчэ раз падкрэслівае адэкватнасць беларускай моладзі і маргінальнасць камуністычнай партыі РБ), але і сярод прадстаўнікоў моладзевай арганізацыі камуністычнай партыі РБ, якія прачыталі навіны пра нашу акцыю, прызналі памылковасць сваіх дзеянняў і пачалі актыўна выкарыстоўваць наш хэштэг і называць сябе часткай Беларусі. Гэта паказвае іх ідэйную нястойкасць, адсутнасць крытычнага мыслення, а таксама палітычную шызафрэнію. Казалася б, што гэта наша маленькая перамога і ў галовах гэтай падманутай моладзі з боку маргінальных камуністаў пачаліся змены, але ж мы бачым пагрозу ў існаванні такіх арганізацый. Зразумела, што большасць сябраў гэтай арганізацыі з’яўляюцца звычайнымі прыстасаванцы і пры першай жа магчымасці зменяць свой курс, але ж іх вар’яцкія ідэі могуць пабачыць нармальныя, адукаваныя і адэкватныя жыхары нашай краіны.

Камуністычная партыя Рэспублікі Беларусь мэтанакіравана падманвае беларусаў і асабліва беларускую моладзь, адмаўляць факт існавання рэпрэсій супраць уласнага народу, падмяняюць гісторыю і будуюць сваю палітыку не вакол Рэспублікі Беларусь, а вакол не існуючай дзяржавы пад назвай СССР.

Мы, патрыятычная моладзь краіны, патрабуем ад Міністэрства юстыцыі і Генпракуратуры Рэспублікі Беларусь:

1) Праверыць дзейнасць Камуністычнай партыі Рэспублікі Беларусь і вызначыць ці не падпадае гэтая дзейнасць пад артыкул 361 КК РБ (Заклікі да дзеянняў, скіраваныя на шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспецы і абароназдольнасці).

2) Распачаць справу і правесці судовы трыбунал над камунізмам на падставе 127 (генацыд) і 128 (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва) артыкула КК РБ, бо існаванне гэтай ідэалогіі ў нашай краіне немагчыма і скіраванная на падрыў нацыянальных інтарэсаў Беларусі і да гэтага часу не дана адзнака іх дзеянням (хочацца нагадаць, што над нацызмам трыбунал прайшоў, а камуністы нарабілі не менш ахвяраў, але асуджаны не былі)

Больш за тое, камуністычная ідэалогія загубіла і зламала тысячы лёсаў не толькі ў СССР, але і па ўсім свеце (Заходняя Еўропа, Афрыка, Азія). Гісторыя ўжо даўно паставіла знак = паміж камунізмам і нацызмам, але ў нашай краіне яшчэ не была дадзена адзнака гэтаму на дзяржаўным узроўні.

Чаму існаванне камунізма ў Беларусі значна больш небяспечна, чым у Еўропе і таму вымагае супрацьдзеяння ды асуджэння?

1) Акрамя ўсіх злачынстваў, якія зрабілі савецкія камуністы ёсць самае асноўнае – генацыд уласнага народа (па розных адзнаках дасягала больш, чым ахвяраў у другой сусветнай вайне). Стварэнне сістэмаў канцлагераў ГУЛАГ – куды саджалі савецкіх людзей у тым ліку і нашых беларусаў). Колькі беларусаў забілі і знішчылі камуністы? Колькі загубілі інтэлегенцыі? Як няма такой сям’і ў Беларусі, у якой не ведалі б жахаў другой сусветнай, так і няма сям’і, у якой не ведалі б жахаў савецкага камунізма.

2) Наша краіна зусім нядаўна вырвалася з гэтай чырвонай чумы 20 стагодзя і для станаўлення нацыі камуністычная ідэалогія ў’яўляе прамую пагрозу.

3) Ніхто, акрамя камуністаў, не адмаўляе палітычнага плюралізму. Менавіта таму магчымае існаванне левых сіл у парламентах Еўропы.

Такая ідэя агучвалася не адзін раз, але чаму такое супрацьдзеянне яно заўсёды атрымоўвала? Адказ вельмі просты, бо частка бізнесоўцаў і ўлады з’яўляюцца былымі прадстаўнікамі камуністаў і камсамолу, якія працягваюць прасоўваць гэтую ідэалогію, каб дурыць народ і пазбавіць яго будучыні.

Вынік: У Еўропе магчыма існаванне камуністычных партый, але не ў нашай краіне. Камуністычная партыя ўвабрала ў сябе зашмат дрэннага і расчароўвае цяперашняе пакаленне. Таму толькі пасля суда над камуністычнай ідэалогіяй мы зможам рухацца далей і будаваць нашу моцную і незалежную краіну!