Моладзь БНФ супраць выкарыстання жывёл у забаўляльнай індустрыі
Моладзь БНФ атрымала адказ па сваёй петыцыі, накіраванай супраць выкарыстання жывёл у цырках і дэльфінарыях, а таксама на забарону рухомых заапаркаў.
12 чэрвеня 2018 года Моладзь БНФ выклала на petitions.by зварот да Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з просьбай заканадаўча забараніць выкарыстанне жывёл у цырку, дэльфінарыях, а таксама цалкам забараніць выкарыстанне перасоўных заапаркаў. А таксама неадкладна выпусціць усіх жывёл, якія выкарыстоўваюцца ў індустрыі забавак у нашай краіне.
18 ліпеня актывісты атрымалі адказ на свой зварот з Палаты прадстаўнікоў, дзе паведамляецца, што „праект Закона Рэспублікі Беларусь «Пра абыходжанне з жывёламі» лістом ад 12 красавіка 2018 года адкліканы Урадам Рэспублікі Беларусь для дапрацоўкі, Вашы прапановы скіраваны ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для разгляду і па магчымасці ўліку”.
На дадзены момант пад петыцыяй сабрана больш за 500 подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота change.org