Моладзь БНФ ушануе памяць Васіля Быкава
8 траўня Моладзь БНФ збіраецца ўшанаваць памяць Васіля Быкава, які з’яўляецца не толькі вялікім літаратарам, але і франтавіком, які змагаўся з нямецкай акупацыяй падчас Другой Сусветнай вайны.
Васіль Быкаў адзін з першых, хто пачаў пісаць сапраўдную праўду пра вайну, адзін з тых, хто стварыў Беларускі Народны Фронт, і адзін з тых, хто пачаў змагацца з цяперашнім рэжымам, а 8 траўня – дзень, калі кожны можа аддаць данніну памяці ўсім тым, хто змагаўся з нямецкай акупацыяй.
Моладзь БНФ заклікае сабрацца 8 траўня а 19:00 каля ўваходу на Усходнія могілкі( Менск), каб ускласці кветкі да магілы Васіля Быкава і такім чынам узгадаць і ўшанаваць памяць не толькі нашага славутага пісьменніка, але і ўсіх тых, хто самааддана змагаўся на франтах Другой Сусветнай вайны.
Таксама ў гэты дзень, 8 траўня, Моладзь БНФ заклікае усіх неабыкавых прыйсці на магілы ветэранаў Другой Сусветнай ці да брацкіх магіл у вашай мясцовасці і ўскласці кветкі ды аддаць данніну памяці тым, хто загінуў дзеля таго, каб мы жылі.
Беларускае Радыё Рацыя