Моладзь БНФ запрасіла актывістаў БРСМ далучыцца да святкавання 100-годдзя БНР



Актывісты Моладзі БНФ напісалі ў БРСМ зварот, дзе яны прапануюць прадстаўнікам арганізацыі  адмовіцца ад сваіх палітычных стэрэатыпаў і далучыцца да агульнанацыянальнага святкавання 100-годдзя БНР каля Опернага тэатра 25 сакавіка.

Як упэўнены актывісты Моладзі БНФ, „Дзень Волі – гэта свята, якое павінна выключна яднаць беларускі народ, незалежна ад палітычных поглядаў, бо гэта, у першую чаргу, свята аднаўлення беларускай Незалежнасці, свята ўшанавання людзей, якія калісьці здолелі дасягнуць гэтага дзеля нашай будучыні ў самастойнай краіне. Праігнараваць гэтае свята з-за сваіх палітычных забабонаў было б адлюстраваннем крайняй непавагі і няўдзячнасці  з боку актывістаў БРСМ”.

Ліст з запрашэннем быў перададзены ў БРСМ 7 сакавіка. І цяпер застаецца толькі чакаць адказу.

Беларускае Радыё Рацыя