Моладзь збірае ахвяраванні для дзяцей-сірот



Неабыякавая моладзь Пінска праз акцыі прыцягвае ўвагу да сірот і дамоў-інтэрнатаў для абяздоленых дзяцей. У час музычных мерапрыемстваў, фармат бывае розны, ідзе збор ахвяраванняў. Таксама арганізатары перадаюць усе сабраныя сродкі ў сацыяльныя прыюты альбо набываюць неабходныя рэчы.

Адзін з ініцыятараў акцый Максім Ладыга спадзяецца, што магчыма ў мясцовага дзіцячага дома для сірот з’явіцца буйны мецэнат:

– У першую чаргу, трэба згуртавацца. Па-другое, дапамагчы дзецям і прыцягнуць да іх максімум увагі як з боку спонсараў, так і простых грамадзян, прынесці ў пункт прыёму падарункі: канцтавары, дыскі, сшыткі, цацкі, рэчы, якія проста неабходныя дзіцячаму дому. Трэба звярнуць увагу грамадства на праблемы сірот.

Першыя аналагічныя мерапрыемствы ў горадзе над Пінай пачаліся ў 2011 годзе. Спачатку арганізоўваўся агульнагарадскі дабрачынны фэст, але з цягам часу маладзёны знайшлі іншыя варыянты для большай рэгулярнасці акцый.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота deti.rian.ru