Моладзевы адукацыйны праваслаўны форум “Qua Vadis“ прайшоў у Гародні
Ці гатовы маладыя прадстаўнікі праваслаўнае веры даць адказ выклікам нашага часу? Як прысці да Хрыста? На гэта давалі адказ групы з Беларусі, Украіны, Расейскай Федэрацыі ды Польшчы.
У надзеі, што ўсе 200 ўдзельнікаў атрымалі на гэта адказ, кажа кіраўнік аддзелу па працы з моладдзю Гарадзенскай епархіі айцец Вячаслаў Гаплічнік.
– Чацвёрты моладзевы форум “Qua Vadis“ у гэтым годзе было вырашана праводзіць у Гародні. Гэта моладевае мерапрыемства, адукацыйнае мерапрыемства, місіянерскае мерапрыемства. Удзельнікамі гэтага мерапрыемства з’яўляюцца маладыя людзі з праваслаўных прыходаў, епархій, брацтваў. Моладзь разважала, як у сучасны перыяд выжыць маладым хрысціянам, як жыць па сумленню?
Адметнасцю форума стала тое, што да яго далучылася група праваслаўных з Беластоку.
Да гэтуль, форум праводзіўся пад Менскам штогод у лістападзе. Гарадзенскія арганізатары разлічваюць, што Гародня стане сталай пляцоўкай для правядзення “Qua Vadis“.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя